Allium flavum
| Allium flavum | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Allium flavum | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Allium flavum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе, Заходняй Азіі, на захадзе Паўночнай Афрыкі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна, якая вырабляе адну цыбуліну. Сцябло да 60 см даўжынёй, выпрастанае або ўзыходзяча-нахіленае. Вузка-лінейнае, гладкае, блакітнаватае лісце шырынёй да 2 міліметраў, пахне як часнок. Парасонік змяшчае ярка-жоўтыя, званочкавыя кветкі з прыемным пахам. Лісточкі калякветніка цьмяныя, даўгаватыя, даўжынёй ад 4 да 5 міліметраў і больш-менш бліскучыя. Тычынкі да ўдвая даўжэй, чым лісточкі калякветніка.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[1].
| яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[2] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
| парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium flavum | |||||||||||||||||
| яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[1] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[2] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў паўднёвай частцы Еўропы (Францыя, Аўстрыя, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Малдова, Украіна, Расія, Албанія, былая Югаславія, Балгарыя, Грэцыя, Італія [у тым ліку Сіцылія], Румынія), заходняй частцы Паўночнай Афрыкі (Марока, Алжыр) і Азіі (Турцыя, Грузія, Азербайджан, Іран)[3][4][5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Расліна
- Каробачка з насеннем
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- 1 2 Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
- 1 2 Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
- ↑ plantsoftheworldonline.org. Архівавана з першакрыніцы 23 грудня 2020. (англ.)
- ↑ bgbm.org. (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)