Перайсці да зместу

Vivaldi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Vivaldi
Тып Вэб-браўзер
Распрацоўшчык Vivaldi Technologies
Напісана на C++[1]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, Linux, Android
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 27 студзеня 2015[2]
Апаратная платформа IA-32, x64
Апошняя версія
  • Linux: 8.3 (4191.26) (5 лістапада 2026)[3]
  • Android: 8.3 (4192.48) (5 лістапада 2026)[4]
  • IOS: 8.3 (4193.19) (5 лістапада 2026)[4]
Тэставая версія
  • Linux: 8.3 (4157.3) (9 верасня 2026)[5]
  • Android: 8.3 (4161.4) (15 верасня 2026)[6]
  • IOS: 8.3 (4168.4) (22 верасня 2026)[7]
Рэпазіторый vivaldi.com/source
Фарматы чытаных файлаў тэкставы файл[8], Markdown[d][8], CSV[d][9] і HyperText Markup Language[d][10]
Стан Актыўны
Ліцэнзія Прапрыетарная бясплатная з open-source кампанентамі
Сайт vivaldi.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vivaldi (бел.: Вівальдзі) — прапрыетарны бясплатны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[11] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[11][12] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[13]

Гісторыя браўзера Vivaldi пачалася з стварэння былым CEO кампаніі Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам віртуальнай супольнасці Vivaldi Community.[14] Фон Тэчнер быў незадаволены тым, што Opera Software вырашыла закрыць супольнасць My Opera ў сакавіку 2014, бо ён меркаваў, што гэтая супольнасць дапамагла зрабіць браўзер Opera такім папулярным у свой час. Каб замяніць My Opera, фон Тэчнер запусціў аналагічную супольнасць з дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў і іншымі вэб-сервісамі.

Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies выпусціла першую тэставую версію браўзера Vivaldi.[13] За першыя 10 дзён пасля выпуску Vivaldi быў спампаваны 500 000 раз, што, па словах фон Тэчнера, было «вельмі вялікім лікам, асабліва калі ўлічыць, што гэта ўсё яшчэ тэставая версія».[15]

Выпуск стабільнай версіі 1.0 браўзера адбыўся 6 красавіка 2016 года[16].

У снежні 2021 года Vivaldi стаў першым вэб-браўзерам для аперацыйнай сістэмы Android Automotive, якая выкарыстоўваецца ў электрамабілях Polestar 2 шведскага вытворцы электрамабіляў Polestar[17]. У мэтах бяспекі браўзерам можна карыстацца, толькі калі аўтамабіль прыпаркаваны.

Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфейс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[18] Браўзер таксама дазваляе карыстальнікам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў[19], падтрымлівае групоўку ўкладак і жэсты камп’ютарнай мышшу.

Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з закрытымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавічку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. Таксама Vivaldi мае беларускамоўны інтэрфейс.

Апошнія версіі Vivaldi маюць блакіроўшчык рэкламы і трэкераў, інтэграваны кліент электроннай пошты з падтрымкай пратаколаў IMAP і POP3, падтрымку пашырэнняў браўзера, якія выкарыстоўваюць WebExtensions API. Такім чынам, Vivaldi можа выкарыстоўваць пашырэнні, распрацаваныя для Google Chrome і Firefox, і карыстальнікі могуць усталёўваць пашырэнні непасрэдна з Інтэрнэт-крамы Chrome.

Зноскі

  1. ↑ Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  2. ↑ Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
  3. ↑ Vivaldi 8.3 for Desktop: make bad ads sad — 2026. Праверана 5 лістапада 2026.
  4. 1 2 Vivaldi 8.3 for Mobile: A faster, cleaner web in your pocket — 2026. Праверана 5 лістапада 2026.
  5. ↑ Further vertical tabs improvements — Vivaldi Browser snapshot 4157.3 — 2026. Праверана 9 верасня 2026.
  6. ↑ New batch of fixes – Vivaldi Android Browser snapshot 4161.4 — 2026. Праверана 15 верасня 2026.
  7. ↑ Bouquet of fixes – Vivaldi iOS Browser snapshot 4168.4 — 2026. Праверана 22 верасня 2026.
  8. 1 2 https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-notes-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  9. ↑ https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-reading-list-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  10. ↑ https://help.vivaldi.com/desktop/tools/import-and-export-browser-data/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  11. 1 2 Shankland, Stephen. Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser. CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы January 27, 2015.
  12. ↑ Minic, Ivan. Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love.. Medium (10 лютага 2015).
  13. 1 2 Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы February 8, 2015. Праверана May 2, 2015.
  14. ↑ Shankland, Stephen. Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site. CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
  15. ↑ Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2015. Праверана 2 May 2015.
  16. ↑ Vivaldi 1.0: Not for everybody, just you (англ.). Vivaldi Browser (6 красавіка 2016). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  17. ↑ Vivaldi in Polestar: The first browser for Android Automotive OS (англ.). Vivaldi Browser (20 студзеня 2022). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  18. ↑ Lardinois, Frederic. Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat. TechCrunch (8 сакавіка 2015).
  19. ↑ Brinkmann, Martin. Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling. Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана June 19, 2015.